| Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін Мінскага інстытута кіравання. Мае дыпломы па гісторыі, паліталогіі, праву, сацыялогіі. Атрымаў больш 20 грантаў на правядзенне даследаванняў і наведванне навуковых мерапрыемстваў за мяжой. Павышаў кваліфікацыю ў Германіі, ЗША, Італіі, Македоніі, Расіі і Нарвегіі. Выступаў з дакладамі на міжнародных канферэнцыях у Фінляндыі (Хельсінкі, Турку, Тамперэ), у Нарвегіі (Берген), Аўстрыі (Вена), Венгрыі (Будапешт). Аўтар 30 навуковых і вучэбна-метадычных работ, выдадзеных у Нарвегіі, Аўстрыі, Фінляндыі, Расіі і Беларусі. | Лянцэвіч Вольга Міхайлаўна Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін Мінскага інстытута кіравання. Сфера навуковых інтарэсаў – гісторыя антычнага хрысціянства і гендэрная гісторыя. Праходзіла павышэнне кваліфікацыі ў ЗША, Польшчы і Беларусі. Удзельнічала ў шэрагу міжнародных і рэспубліканскіх навуковых і навукова-практычных канферэнцый. Аўтар 25 навуковых і вучэбна-метадычных работ па гісторыі Беларусі, рэлігіязнаўстве, гісторыі педагогікі. | Самахвалаў Дзмітрый Сяргеевіч Кандыдат гістарычных навук, PhD, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін Мінскага інстытута кіравання. Навуковы сакратар Беларускай псіхагістарычнай асацыяцыі, член Міжнароднай псіхагістарычнай асацыяцыі (IPA, ЗША) і Еўрапейскай асацыяцыі віртуальнай гісторыі (EAVH, Нідэрланды). Аўтар больш за 25 навуковых і навукова-метадычных прац па гісторыі Беларусі, гістарычнай псіхалогіі, тэорыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў. |
|