Гісторыя - ёсць настаўніца жыцця... Старажытнарымскае прыслоўе...

 

Галоўная
По-русски
English
Навіны і аб'явы

Змест лекцый

Слоўнік
Літаратура
Іншыя землі
ФОРУМ
Пошта

 

 Слоўнік гісторыі Беларусі

Аўтары: Дз. Самахвалаў, В. Лянцэвіч

 

A - Б   В - І   К - М   Н - П   Р - Я

КАЛАБАРАЦЫЯНІСТЫ (ад франц. collaboration – супрацоўніцтва) – прыватныя асобы, грамадскія рухі і палітычныя партыі на акупіраванай фашысцкімі войскамі тэрыторыі, якія ў гады Другой Сусветнай вайны супрацоўнічалі з захопнікамі.

КаЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ - працэс кааперацыі сялянскіх гаспадарак, пераход ад індывідуальнай да калектыўнай вытворчасці. Першыя калектыўныя гаспадаркі (калгасы, саўгасы, камуны, арцелі і таварыствы па сумеснай апрацоўкі зямлі) узніклі з усталяваннем савецкай ўлады (1917 - 1920 гг.) У 1922 - 1928 гг. ўлады БССР падтрымлівалі дабраахвотную калектывізацыю з мэтай аб'яднання дробных сялянскіх гаспадарак. У 1929 г. былі абвешчаны суцэльная калектывізацыя і ліквідацыя кулакоў. Пастановы ЦК КП(б)Б 1930 г. арыентаваліся на паскоранае завяршэнне стварэння калгасаў і саўгасаў. У выніку, працэс калектывізацыі набыў прымусовы характар. Да 1939 г. было калектывізавана 90 % сялянскіх гаспадарак. У кожным раёне дзейнічалі МТС. У Заходняй Беларусі суцэльная калектывізацыя была праведзена ў 1949 - 1952 гг. Адмоўнымі вынікамі прымусовай калектывізацыі сталі рэпрэсіі ў дачыненні сялянства, штучны голад 1933 г., масавы забой рагатай жывёлы, раскулачванне заможных сялянскіх гаспадарак.

КАМАСАЦЫЯ - састаўная частка аграрнай рэформы, абвешчанай польскім сеймам у 1919 г. Праводзілася ў Заходняй Беларусі на падставе законаў 1923 і 1925 гг. Прадугледжвала ліквідацыю церазпалосіцы і стварэнне суцэльных індывідуальных сялянскіх гаспадарак.

Канфедэрацыя - часовы ваенна-палітычны саюз ў Рэчы Паспалітай. Звычайна ствараўся прадстаўнікамі аднаго саслоўя (часцей - шляхтай) для дасягнення пэўных палітычных мэт. Мелі свае соймы (рады), пастановы на якіх прымаліся большасцю галасоў, і суды. Буйныя шляхецкія канфедэрацыі мелі назву генеральных. Іх пастановы мелі заканадаўчы характар.

КАНФЕСІЯ – рэлігійнае аб'яднанне (накірунак), якое мае распрацаваную дагматыку, культ і арганізацыйную структуру.

Капа - грашова-лікавая адзінка ў XIV - XIX стст., роўная 60 літоўскім срэбраным грошам. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі адпаведнасць літоўскай капы вызначалася ў дачыненні да рубля.

КАПІШЧА - паганскае свяцілішча, звычайна - пляцоўка круглай формы, абнесенная ровам ці каменнямі. У цэнтры капішча месцілася выява баства. На Беларусі для абазначэння капішча таксама ўжывалася слова "стадол".

кардынальныя правы - сістэма прававых нормаў дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, зацвярджаўшая пануючую ролю шляхецкага саслоўя.

КАСТЭЛЬ (ад франц.  castel – невялікі замак) – замак у выглядзе замкнёнага прамавугольнага комплексу з абарончымі сценамі і вежамі, храмам, жылымі памяшканнямі; выконваў ролю шматфункцыянальнага рэгіянальнага цэнтра.

КАФЛЯ – керамічны твор для аздаблення печаў.

КЛАСІЦЫЗМ (ад нямецк. klassizismus) – плынь у еўрапейскай мастацкай культуры ХVІІ-ХІХ стст., якая адзначалася рацыяналістычным падыходам да з'яваў грамадска-палітычнага жыцця. Як архітэктурны стыль характэрызуецца геаметрызмам і дакладнасцю формаў, лагічнасцю планіроўкі, стрыманым дэкорам.

КНІЖНАЯ МІНІЯЦЮРА – малюнак невялікага памеру і тонкай тэхнікі выканання, размешчаны на старонках рукапісу.

КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ – рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі, арганізаваны каталіцкай царквой; на Беларусі пераважна праводзіўся пад кіраўніцтвам ордэна езуітаў.

Крывічы - аб'яднанне ўсходне-славянскіх плямён, якія насялялі верхняе Падзвінне і Падняпроўе, а таксама землі на поўдзень ад Чудскага возера. Пазней на гэтых тэрыторыях узніклі Полацкае, Смаленскае і Пскоўскае княствы. Полацкія крывічы складалі самастойную групу плямён - палачан. У больш пазнейшую эпоху (XI - XIII стст.) крывічы-каланісты прасунуліся далей на захад. Напрыклад, у ніжнім Падзвінні імі былі заснаваны княствы Герцыке і Кукенойс. Для культуры крывічоў характэрныя многія балтскія і часткова - фінскія рысы, што тлумачыцца адносна працяглым працэсам асіміляцыі даславянскага насельніцтва і пастаяннай каланізацыяй тэрыторый балтаў і фінамоўных плямён. У пісьмовых крыніцах назва "крывіцкія землі" праіснавала да пачатку XIV ст.

Крыжакі - заходнееўрапейскія рыцары, якія ў Сярэднявеччы па закліку каталіцкіх пантыфікаў вялі "святыя" войны супраць іншаверцаў (паганцаў, мусульман, праваслаўных). Частка крыжакоў аб'ядноўвалася ў ваенна-манасскія ордэны, накшталт Лівонскага ці Тэўтонскага. Чальцы ордэну ("браты-рыцары") не мелі прыватнай маёмасці, прытрымліваліся жорсткай дысцыпліны і захоўвалі цэлібат. Галоўнай мэтай іх жыцця лічылася абарона і пашырэнне каталіцтва "жалезам і малітвай".

КУЛАКІ - пашыраная назва заможнага сялянства ў другой палове ХІХ - першай палове ХХ ст.

ЛАНКАСТАРСКІЯ ШКОЛЫ – урадавыя бясплатныя школы, якія працавалі паводле прынцыпа ўзаемнага навучання; дзейнічалі непрацяглы тэрмін з 1821 г.

ЛІНІЯ КЕРЗОНА - умоўная лінія, прапанаваная Парыжскай мірнай канферэнцыяй (1919 - 1920 гг.) і вызначаная міністрам замежных спраў Велікабрытаніі, лордам Дж. Керсанам, ў 1920 г. для ўсталявання ўсходняй дзяржаўнай мяжы Польшчы. Праходзіла праз Гродна, Няміраў і Брэст. Адпавядала прыкладнай этнаграфічнай мяжы паміж Польшчай і Беларуссю.

Літбел - скарочаная назва Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (1919 - 1920 г.г.)

магдэбургскае права - феадальнае гарадское права. Узнікла ў Магдэбургу (Германія) у ХІІІ ст. Наряду с Аўсбургскім і Любекскім правам было шырока пашырана ў краінах Еўропы. У канцы XIV - XVIII стст. вядома на Беларусі. Гарады і мястэчкі, якія карысталіся Магдэбургскім правам, мелі самакіраванне, судовы імунітэт, права мець герб і валодаць зямлёй, падатковыя і іншыя льготы. Магдэбургскім правам маглі карыстацца толькі гарадскія грамадзяне. Грамадзянства перадавалася па спадчыне ці ў выніку прыняцця гарадской прысягі.

МАГІСТРАТ - выбарны адміністрацыйны і судовы орган кіравання ў гарадах і мястэчках, якія карысталіся Магдэбургскім правам. Звычайна складалаўся з рады і лавы. Рада займалася адміністрацыйнай дзейнасцю, лава - судовай. На чале рады стаялі бурмістры. На чале лавы - войт. Войту падпарадкоўваўся ўвесь магістрат.

МАГНАТЫ - буйныя землеўласнікі, заможная арыстакратыя ў краінах Усходняй Еўропы ў XIV - XIX стст. (ад лацінскага magnus - вялікі, буйны, значны). У ВКЛ магнаты як група феадальнай арыстакратыі з'явіліся прыкладна ў канцы XIV ст. з узнікненнем буйных феадальных маёнткаў. Большасць магнатаў паходзіла з літоўскай служылай знаці (Радзівілы, Гальшанскія, Гаштольды, Кезгайлы і г. д.), удзельных князёў (Алелькавічы, Масальскія, Глінскія, Астрожскія і г. д.), а таксама баярства і служылага люду (Сапегі, Тышкевічы, Іллінічы, Кішкі і г. д.)

МАДЭРН (ад франц. moderne – найноўшы) – стылявы накірунак у архітэктуры канца ХІХ-пач. ХХ стст., звязаны з выкарыстаннем новых тэхніка-канструктыўных сродкаў. Характэрызуецца імкненнем да арыгінальнасці, якая вяла да дэфармацыі звыклых абрысаў (крывалінейнасць, асіметрыя), выкарыстаннем экзатычнага арнаменту.

МАЗАІКА – адзін з асноўных відаў манументальнага мастацтва, выява альбо ўзор, выкананы з рознакаляровых каменняў, смальты, каляровых керамічных плітак і г.д.

МАЛАНКАВАЯ ВАЙНА (БЛІЦ-КРЫГ) – тэорыя вядзення наступальнай вайны, паводле якой перамога над ворагам павінна быць дасягнута ў найкарацейшы тэрмін.

Мануфактура - прамысловае прадпрыемства, заснаванае на падзеле працы і ручной вытворчасці. Упершыню з'явілася на Беларусі ў XVIII ст. Канчаткова  выціскнутае фабрычнай вытворчасцю толькі на пачатку ХХ ст. Да 1861 г. пераважалі вотчынныя мануфактуры, на якіх выкарыстоўвалася праца прыгонных рабочых. Пасля адмены прыгоннага права існавалі выключна капіталістычныя мануфактуры. Працоўная сіла на іх была наёмнай.

Мезаліт - сярэдні каменны век. На Беларусі пачаўся пасля адступлення ледавіка ў 9 - 7 тысячагоддзі да н. э. Працягваўся да 5 тысячагоддзя да н. э. Пад час мезаліту людзі засялілі ўсю тэрыторыю Беларусі. Іх асноўнымі заняткамі былі паляванне, рыбная лоўля і збіральніцтва. Выкарыстоўваліся такія прылады працы, як сякера, лук, стрэлы, скрэблы, гарпуны, нажы і г. д. З'явілася першая свойская жывёла - сабака.

МезлЕва - натуральны падатак ў ВКЛ, які збіраўся ў выглядзе мясных прадуктаў. На пачатку XVI ст. заменены на грашовы падатак.

МЕМУАРНАЯ ЛІТАРАТУРА – успаміны пра мінулае, напісаныя сведкамі альбо ўдзельнікамі пэўных падзей; у беларускай літаратуры ХVІІ-ХVІІІ стст. прадстаўлены дзённікамі-дыярыушамі і творамі аўтабіяграфічнага жанру.

МТС - машынна-трактарныя станцыі. Пачалі стварацца ў 1928 г. для падтрымкі калектывізацыі, звычайна 1 на раён (у БССР першая МТС была створана ў 1930 г. у Койданаўскім р-не). За карыстанне тэхнічнымі сродкамі МТС дзяржава атрымоўвала ад калгасаў і саўгасаў натуральную плату збожжам і прадуктамі жывёлагадоўлі. У 1958 г. дзяржава адмовілася ад утрымання МТС, а іх тэхнічная база была перададзена за плату калгасам і саўгасам.

Мяшчане- падатковае гарадское саслоўе ў XIV - пачатку ХХ стст. Складалася з купцоў, рамеснікаў, дробных гандляроў, часам - гараджан, якія займаліся сельскай гаспадаркай, выконвалі вайсковы абавязак і г. д. Былі асабіста свабоднымі і карысталіся рознымі прывілегіямі, у тым ліку Магдэбургскім правам. Пасля далучэння да Расійскай імперыі (канец XVIII ст.) чыноўнікі, інтэлігенцыя, а таксама купцы і рамеснікі, аб'яднаныя ў цэхі і гільдыі, пачалі паступова адасаблівацца ад мяшчанскага саслоўя. У 1785 г. уведзена катэгорыя славутых грамадзян, у 1832 г. - ганаровых грамадзян.

 

 

 

Dzmitry Samakhvalau © 2005

Hosted by uCoz